З 1 ліпеня вучням трэба плаціць за праезд
У Мінску ў ліпені і жніўні навучэнцы могуць ездзіць бясплатна пры наяўнасці даведкі з ўстановы адукацыі, паведамляе Радыё Свабода.
У 2011 годзе Пастанова Савета міністраў № 202 вызначыла, што з верасня па ліпень вучні могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам у населеным пункце, у якім знаходзіцца іхная навучальная ўстанова.
Парадак аплаты ў месяцы летніх вакацый вырашаецца на месцах. Так, мінскія школьнікі бясплатна ездзяць увесь год. Але ў Мінскім раёне ў ліпені і жніўні за праезд давядзецца заплаціць.
Каб скарыстацца бясплатным праездам, навучэнцам трэба мець пры сабе даведку з установы адукацыі.