Вышэйшая адукацыя ў Беларусі даражэе

Самае дарагое дзённае навучанне ў БДУ на некаторых спецыяльнасцях юрыдычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін — 2851 рубель.

read_2007118_1280.jpg


Самымі дарагімі ў БДУ спецыяльнасцямі для першакурснікаў, якія паступяць на платнае, у новым навучальным годзе будуць правазнаўства, эканамічнае права (юрыдычны факультэт) і міжнароднае права (факультэт міжнародных адносін), паведамляе TUT.BY. Год навучання тут будзе каштаваць 2851 рубель. Для параўнання: у мінулым годзе максимальная плата на гэтых факультэтах была 2616 рублёў, то бок падаражанне склала 235 рублёў.
Дызайн (напрамак — камунікатыўны дызайн) на факультэце сацыякультурных камунікацый) і ўсходняя філалогія (філалагічны факультэт) у БДУ з новага навучальнага года для першакурснікаў-платнікаў будуць каштаваць 2814 рублёў. Для параўнання: руская і беларуская філалогія абыходзяцца ў 2039 рублёў у год, амаль на 800 рублёў танней.
Нятанна каштуе і журналісцкая адукацыя. Міжнародная і аўдыёвізуальная журналістыка для першакурснікаў-платнікаў з новага навучальнага года — 2708 рублёў. У мінулым годзе ў Інстытуце журналістыкі БДУ навучанне на першым курсе на дзённым каштавала максімум 2484 рубля.
Падаражэла навучанне і ў Мінскім лінгвістычным універсітэце. З верасня платнікі на першым курсе на дзённым будуць аддаваць 2210 рублёў у год. Іх папярэднікі ў мінулым годзе плацілі 2018 рублёў.
У БДУІРы адукацыя на дзённым з новага навучальнага года будзе каштаваць:
на факультэце камп'ютэрнага праектавання (ФКП), факультэце радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ), факультэце тэлекамунікацый (ФТК) — 2255 руб.;на факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання (ФІТУ), інжынерна-эканамічным факультэце (ИЭФ) — 2530 руб.;на факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак (ФКСІС) — 2750 руб.У мінулым навучальным годзе першакурснікі БДУІРа, якія ня паступілі на бюджэт, плацілі 2050-2500 рублёў.
А вось БДЭУ пакінуў мінулагодні кошт навучання — 2022-2062 рубля на дзённым для першакурснікаў. У гэтым навучальным годзе кошт мяняцца не будзе.