БДУ трапіў у чарговы рэйтынг лепшых ВНУ

Беларускі дзяржуніверсітэт увайшоў у пяцёрку лепшых ВНУ — прадстаўнікоў сваіх краін па рэгіёне Усходняй, Цэнтральнай Еўропы і краін СНД у рэйтынгу QS World University Rankings 2017-2018.

bsu_student.jpg

Вядомае брытанскае рэйтынгавае агенцтва Quacquarelli Symonds на аснове нядаўна апублікаванага рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2017-2018 падрыхтавала зводны спіс лепшых універсітэтаў сваіх краін, дзе БДУ заняў пятае месца па рэгіёне Усходняй, Цэнтральнай Еўропы і краін СНД.
У гэты пералік уключаны па адной лепшай ВНУ ад кожнай з больш за 80 краін, універсітэты якіх былі прадстаўлены ў спісе.
Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) стаў адзінай ВНУ Беларусі, якая трапіла ў Рэйтынг лепшых ВНУ Еўропы, складзеным брытанскай газетай Times. Ён заняў 301 месца. Белдзяржуніверсітэт быў размешчаны на аднолькавых пазіцыях з Белградскім універсітэтам, Бухарэсцкім універсітэтам, Латвійскім універсітэтам, універсітэтам Грынвіча, універсітэтам Усходняга Лондана і шэрагам іншых ВНУ.
Характэрна, што ў рэйтынгу THE лепшых ВНУ свету (World University Rankings 2016-2017) з беларускіх ВНУ таксама прысутнічае толькі БДУ. Ён займае пазіцыю 800+.
Нагадаем, што дзве беларускія ВНУ — БДУ і БНТУ даволі працяглы час прысутнічаюць у іншым аўтарытэтным рэйтынгу — QS World University Rankings. У топе, разлічаным на наступны год, БДУ размясціўся на 334-м радку, а БНТУ трапіў у катэгорыю «751-800» месцы.
Паводле thinktanks.by