Вользе Хіжынковай далі яшчэ 15 сутак арышту

Міс Беларусь-2008 і экс-прэс-сакратарку брэсцкага "Дынама" Вольгу Хіжынкову асудзілі яшчэ на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Агулам гэта ўжо трэці суд над Вольгай па арт. 23.34 КаАП, піша sport.tut.by.

khizhinkova_pitomcy_20200912_bur_tutby_phsl_5852.jpg


Сёння прайшоў суд ужо па трэцім эпізодзе ўдзелу Вольгі ў акцыях пратэсту — абвінавачванне грунтавалася на фатаграфіі ў Instagram і відэаздымцы за 25 кастрычніка.
Суд прысудзіў Вольгу яшчэ да 15 сутак арышту. Аднак гэта пакаранне, як распавяла яе адвакат, не будзе падсумоўвацца з папярэднімі (па старых эпізодах Вольга атрымала 12 і 15 сутак арышту). Таму адлік будзе пачаты з 26 лістапада, а выйсці па ім яна павінна 11 снежня.
Нагадаем, Вольга была затрыманая 8 лістапада, такім чынам, агулам яна правядзе за кратамі больш за месяц.