Вясёлых святаў! Віншаванне ад Амбасады Вялікабрытаніі (відэа)
Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі і пасол Фіёна Гіб пры ўдзеле ансамбля "Гаманіна" падрыхтавалі адмысловае віншаванне беларусам з Калядам і Новым годам.
Відэа апублікавана на старонцы Амбасады ў фейсбуку.
Нагадаем, што раней з Калядамі і Новым годам беларусаў віншавала Амбасада ЗША: супрацоўнікі Амбасады разам з часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур выканалі па-беларуску калядную песню.