Вялікабрытанія дасць грошай «Белсату» для барацьбы з расійскай дэзінфармацыяй

Вялікабрытанія і Польшча запусцяць сумесны праект па супрацьдзеянні «расійскім інфармацыйным аперацыям» у рэгіёне. Пра гэта, як чакаецца, абвесціць брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй.

belsat_2.jpeg

Мэй гатовая ўмацаваць супрацоўніцтва дзвюх краін, накіраванае на барацьбу з «расійскай дэзінфармацыяй». Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб стварэнні «новых двухбаковых праектаў у галіне камунікацыі».
«Брытанія выдзеліць на гэтыя мэты пяць мiльёнаў фунтаў стэрлінгаў, Польшча выдзеліць столькі ж», — сказаў прадстаўнік канцылярыі.
У рамках праекта плануецца падтрымаць «фінансаваны Польшчай тэлеканал Belsat, які дае жыхарам Беларусі бесстароннія і сумленныя рэпартажы», дадаў суразмоўца РІА Навіны.
Урад Польшчы планаваў вылучыць каля 20 млн злотых на фінансаванне дзейнасці тэлеканала «Белсат» у 2018 годзе. Гэта больш за 4 млн 760 тыс. еўра ў эквіваленце.
Паводле gazetaby.com