Відэафакт: у Мазыры супрацоўнікі МНС выратавалі жыццё кацяню, якое некалькі дзён прасядзела на дрэве

Няшчасная жывёла некалькі дзён прасядзела на дрэве, у холадзе і голадзе, гучным мяўканнем молячы ўсю акругу пра выратаванне.

102_kot.jpg

Наталля Мікалаеўна жыве ў доме па суседстве. Усе гэтыя дні жанчына перажывала за кацяня, усяляк старалася завабіць жывёлу на зямлю і паралельна тэлефанавала ў розныя інстанцыі. Наталля Мікалаеўна з заміраннем сэрца сачыла за выратавальнай аперацыяй. А раптам небарака спалохаецца і ўпадзе? Але маленькі драпежнік не аказаў супраціў супрацоўніку МНС. Гэтая гісторыя скончылася добра.
Апынуўшыся на зямлі, чатырохлапых шчасліўчык спачатку асцярожнічаў. Наталля Мікалаеўна забрала кацяня на ператрымку. Цяпер яму патрэбна ежа, вада і клопат. Ужо пасля мазыранка пачне шукаць маленькаму шукальніку прыгод клапатлівых гаспадароў.
Дарэчы, гэта котка, ды яшчэ і трохкаляровая. Кажуць, гадаванец такой афарбоўкі абавязкова прынясе з сабой у дом шчасце.


Паводле tkm.by