Вандалы спаганілі Porsche, прыняўшы завадскую размалёўку за БЧБ-сцяг
Невядомыя разбілі фару і лабавое шкло, пакінулі дзве ўвагнутасці на крыле і размалявалі аўтамабіль.
![photo_2020_12_19_13_22_35__3_.jpg photo_2020_12_19_13_22_35__3_.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_19_13_22_35__3_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння каля станцыі метро Міхалова хтосьці з чырвона-зялёных вандалаў разбіў і размаляваў Porsche 911 Turbo S 2020-га года коштам 200 000 $.
Невядомыя разбілі фару і лабавое шкло, пакінулі дзве ўвагнутасці на крыле і размалявалі аўтамабіль балончыкам з зялёнай фарбай: на баку машыны напісана слова "Змагар", да чырвонай палоскі спераду і ззаду дамалявана зялёная.
![photo_2020_12_19_13_22_35__2_.jpg photo_2020_12_19_13_22_35__2_.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_19_13_22_35__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_12_19_13_22_35.jpg photo_2020_12_19_13_22_35.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_19_13_22_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але белы Porsche з чырвонай паласой - гэта адна з магчымых завадскіх размалёвак Porsche. Такая афарбоўка можа не мець ніякага дачынення да БЧБ-сімволікі.