Вакол Курапатаў узводзяць плот
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла актывістка Алена Талстая.
— Колышкамі з памаранчавай фарбай размечаны і пазначаны перыметр мемарыялу для ўсталявання плоту.
Газавікі таксама пазначылі месца праходжання газапроваду, каб пры ўсталяванні плоту не пашкодзіць яго.
Працы праводзіліся сёння, — піша Алена Талстая.
Каму і навошта спатрэбілася рабіць такія захады — пакуль невядома. "Новы Час" будзе сачыць за сітуацыяй.