Віцебск. Гродна. Астравец. Браслаў. Глыбокае.
Віцебск. Дэмакраты дамовіліся
Прадстаўнікі дзвюх палітычных кааліцый — Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і Беларускі незалежны блок — дамовіліся пра сумесныя дзеянні падчас выбараў у мясцовыя саветы ў
красавіку 2010 года. Віцебскія дэмакраты запланавалі сумесныя дзеянні і пастанавілі, што выбары ў мясцовыя саветы — генеральная рэпетыцыя наступнай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.
Гродна. Вечарына кіно і паэзіі
Віцебск. Дэмакраты дамовіліся
Прадстаўнікі дзвюх палітычных кааліцый — Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і Беларускі незалежны блок — дамовіліся пра сумесныя дзеянні падчас выбараў у мясцовыя саветы ў
красавіку 2010 года. Віцебскія дэмакраты запланавалі сумесныя дзеянні і пастанавілі, што выбары ў мясцовыя саветы — генеральная рэпетыцыя наступнай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.
Гродна. Вечарына кіно і паэзіі
На сядзібе ТБШ адбылася сустрэча з Таццянай Сапач — паэткай, перакладчыцай, аўтаркай тэлевізійных фільмаў і перадач. Аматары паэзіі ведаюць яе як аўтарку кнігі «Восень», а
тэлегледачы — перадачы «Паштоўка з Вільні» на Белсаце і «Віленскі сшытак», што ўжо 20 гадоў выходзіць на першым канале Літоўскага тэлебачання. Тацяна
Сапач прадставіла сваю новую кніжку «Няхай не пакіне нас восень», прачытала вершы па-беларуску, па-англійску, па-літоўску, па-польску і па-руску. У другой частцы быў
прадэманстраваны новы дакументальны фільм «Тут, пад самаю Вільняй. З жыцця тутэйшых».
Астравец. Эколагі будуць змагацца
Прадстаўнікі Беларускай партыі «Зялёныя», «Экадом», мінскага аб’яднання эколагаў, навукоўцы і лідэр расійскай групы «Экозащита!» Андрэй
Ажароўскі падчас прэсавай канферэнцыі заявілі, што будуць дабівацца, каб афіцыйныя матэрыялы пра магчымае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС прызналі несапраўднымі. З іх пункту
гледжання, падрыхтаваныя беларускім навукова-даследчым інстытутам энергетычнай прамысловасці матэрыялы наконт магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе не адпавядаюць рэчаіснасці.
Браслаў. Зона адпачынку
У маляўнічым куточку Браслаўшчыны, у авеяных паданнямі і гісторыяй мясцінах плануецца будаўніцтва санаторна-курортнага комплексу. Аснова курорта — серавадародная крыніца і лячэбныя
сапрапелевыя гразі з возера Смердзіс. Перлінай комплексу стане былая сядзіба пабудовы канца ХVІІІ — пачатку ХІХ стагоддзяў. Яна захавалася ў задавальняючым стане. Будынак належаў Ваўжэцкім,
Мінейкам, у ім бываў паэт Адам Міцкевіч. Побач з сядзібай захаваліся рэшткі рамантычнага парку. Рэалізаваць праект мяркуецца ў 2021 годзе.
Глыбокае. Зруйнавалі мінуўшчыну
Шмат дзе ў Глыбоцкім раёне захаваліся фрагменты даўняй брукаванай дарогі, што ішла з Вільні на Полацк. Мясцовыя краязнаўцы называюць яе Альгердавым шляхам: мяркуюць, што праз гэты край маглі рухацца
войскі Вялікага княства ў адным з паходаў канца XIV стагоддзя. Сёлета мясцовыя дарожнікі рэканструявалі ўчастак дарогі ад мястэчка Зябкі да Старых Зябак: пашырылі, выпрамілі павароты, паклалі
асфальт, пад якім зніклі рэшткі легендарнай мінуўшчыны. Адначасова падчас рамонтных работ былі спілаваныя ўсе старыя дрэвы, многім з якіх не менш за сто гадоў. Пні і карані ад магутных, у два
абхваты, дубоў карчавалі некалькі тыдняў.