Урад змяніў заснавальніка санаторыя «Беларусь» у Друскінінкаі, які ці не першым пацярпеў ад санкцый ЕС

Урад Беларусі перадаў функцыі заснавальніка санаторыя «Беларусь» у літоўскім Друскінінкаі іншай дзяржарганізацыі. Раней ён знаходзіўся ў падпарадкаванні Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Упраўлення справамі прэзідэнта, у дачыненні да якога ў канцы мінулага года былі ўведзеныя санкцыі ЕС. У выніку рахункі санаторыя былі заблакаваныя.

sanatorij.jpg


Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна №398 ад 13 ліпеня, якое ўступае ў сілу пасля апублікавання, піша REFORM.by.

Дакументам прадугледжаны змены ў статут Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Цэнтр атрымаў права адкрываць рахункі ў замежнай валюце.

Таксама ў пастанове прапісана, што цэнтр выконвае функцыі «заснавальніка ў дачыненні да грамадскай установы “Санаторый “Беларусь”, Літоўская Рэспубліка, г. Друскінінкай, вул. Майроніё, 2». Ён жа павінен забяспечваць агульнае кіраўніцтва санаторыем.

Цэнтр атрымаў права прымаць ва ўстаноўленым парадку рашэнні аб рэарганізацыі і ліквідацыі санаторыя «Беларусь». Дырэктар цэнтра цяпер будзе прызначаць кіраўніка санаторыя і ўзгадняць яго намеснікаў, зацвярджаць статут санаторыя.

Праз блакаванне рахункаў літоўскім Swedebank установа сутыкнулася з праблемамі з выплатай заробкаў. У студзені санаторый падаў у суд на Swedbank. Грамадзянская справа разглядаецца ў Віленскім участковым судзе. Таксама літоўская пракуратура правяла расследаванне па заяве мэра Друскінінкая і прыйшла да высновы, што рахункі санаторыя «Беларусь» былі заблакаваныя на законных падставах. 1 ліпеня рахункі «Беларусі» былі разблакаваныя.

Па інфармацыі СМІ, блакаванне была знятае пасля таго, як Упраўленне справамі прэзідэнта Беларусі пакінуў Віктар Шэйман. Указ аб вызваленні яго ад пасады кіраўніка справамі прэзідэнта Лукашэнка падпісаў у сярэдзіне чэрвеня.