Улады зрабілі часовае паслабленне для дармаедаў па частцы аплаты газу і цяпла
З 1 мая 2020 года працаздольныя грамадзяне, якія трапілі ў базу дармаедаў, павінны былі пачаць плаціць за газ і ацяпленне па максімальна магчымым тарыфах.

Аднак улады вырашылі зрабіць часовае паслабленне. Тэрмін увядзення аплаты па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, пераносіцца на 1 мая 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай урада №252 ад 23 красавіка 2020.
Нагадаем, тэрмін пераносіцца ўжо ў другі раз. Першапачаткова планавалася, што максімальныя тарыфы на газ і цяпло для незанятых у эканоміцы пачнуць дзейнічаць з 1 кастрычніка 2019 года. У мінулы раз рашэнне аб адтэрміноўцы тлумачылася патрэбай дапрацаваць сістэму ўліку спажыўцоў газу і забяспечыць аператыўны абмен інфармацыяй.
Паводле onliner.by