Уладальніка «вышыванкамабіля» спрабавалі выклікаць у ДАІ

Паводле Цімафея Дранчука, уладальніка аўта з «вышыванкаю», 13 ліпеня яму патэлефанаваў маёр Капчан і прапанаваў прыехаць у ДАІ. Працаўнік міліцыі Андрэй Капчан настойваў, што ягоныя калегі бачылі на праспекце Незалежнасці ў Менску BMW X5 з таніраваным шклом (уладальнікам якога з’яўляецца Цімафей).


Маёр Капчан папрасіў прыехаць Дранчука ў аддзяленне, каб праверыць, ці сапраўды на яго вышыванкамабілі ёсць таніроўка. «Вы хіба жартуеце… Дасылайце позву», — адказаў маёру Дранчук. Па голасе афіцэра чуваць, што ён не чакаў такой упэўненасці ад свайго суразмоўцы.

«Міліцыянт пабачыў бел-чырвона-белы сцяг і, можа, уявіў сабе новую зорачку»


Цімафея Дранчука, які аздобіў сваё аўта беларускім нацыянальным арнаментам ужо штрафавалі за таніроўку. Паводле кіроўцы вышыванкамабіля, яго пакаралі штрафам за бел-чырвона-белы сцяг.


Паводле belsat.eu