Удзячны слухач з Мінску гатовы быў адседзець 10 сутак за кожнага музыку-эквадорца

Канцэрт вулічных музыкаў з Эквадора каля станцыі метро «Трактарны завод» быў сарваны міліцыяй. Гэта адбылося ўчора вечарам.



equador.jpg

«Каля 18:20 выйшла з падземнага пераходу на станцыі «Трактарны завод», там у гэты час выступалі музыкі-эквадорцы, — паведаміла відавочца падзеі. — Вельмі выдатна, энэргічна спявалі і танцавалі. Прысутным людзям відавочна падабалася. Многія танцавалі сальсу, усміхаліся. Песні экзатычных артыстаў сустракалі апладысментамі, узнагароджвалі грошыкамі (прычым грошы клалі нават людзі, якія самі ў іх моцна маюць патрэбу, — напрыклад, мужчына з авоськай бутэлек, які праходзіў міма). Доўжылася ўсё гэта незвычайнае для шэрага аўторка дзеянне нядоўга».

Неўзабаве прыйшоў мужчына ў форме і кепцы і «навёў парадак». На запісы відаць, як міліцыянт тлумачыць грамадзянам: «Мне каманду далі, зараз АМАП прыедзе іх грузіць».

«На абурэнне людзей міліцыянт не рэагаваў — працягвае яна. — У абарону выступіў бойкі п'янаваты мужчына. Спадабаліся яго каментары кшталту «Мяне пасадзіце» ці «За кожнага па 10 сутак адседжу». Разам з эквадорцамі чамусці забралі дзяўчыну з люстраной камерай і ўсіх іх кудысьці павялі, мабыць, у апорны пункт».


Відавочна, што ў Беларусі, каб працаваць вулічным музыкам і падымаць навакольным настрой, трэба атрымаць разнастайныя ўзгаднення. У ГУУС Мінгарвыканкама, зрэшты, патлумачыць сітуацыю з замежнымі спевакамі і расказаць, куды ж іх адвезлі, не змаглі.
dengi.onliner.by