Удзельнікамі роварнага прабегу Маладога Фронту зацікавілася міліцыя
Як паведаміў лідар Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч, сябрам арганізацыі сталі прыходзіць позвы ў Цэнтральны РАУС Мінска. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі — арт. 23.34 КаАП РБ.
Такія позвы атрымалі Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Максім Урбановіч.
Нагадаем, 25 жніўня ў гонар надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона Малады Фронт зладзіў роварны прабег ад плошчы Незалежнасці да сквера Янкі Купалы. Акцыя прайшла без затрыманняў.