У Славянску знікла сувязь з яшчэ адным журналістам

26 красавіка ў Славянску знікла сувязь з журналістам " ВолиньPost " Сяргеем Шапавалам. Пра гэта паведаміла сястра карэспандэнта, журналістка Кацярына Шапавал, паведамляе Тэлекрытыка.



slaviansk.jpg

Па словах Кацярыны, Сяргей Шапавал асвятляў сітуацыю ў Харкаве, а затым паведаміў сябрам, што адправіўся ў Славянск.
 

"Пачынаючы з 15:00 ён не адказваў на тэлефонныя званкі жонкі. Каля 21:00 тэлефонная сувязь з ім перапынілася наогул", — гаворыцца ў паведамленні.
 

НЧ ужо паведамляў, што сітуацыя на ўсходзе Украіны з'яўляецца небяспечнай для журналістаў, па дадзеных Інстытута масавай інфармацыі Украіны, на ўсходзе ўжо зафіксавана 18 выпадкаў захопу работнікаў СМІ. У тым ліку і наш журналіст Зміцер Галко.
 

"Цяпер тры карэспандэнты знаходзяцца ў закладніках менавіта ў Славянску, і пра іх лёс нам нічога невядома", — адзначылі ў ІМІ .
 

У прыватнасці, у Славянску невядомыя захапілі львоўскага журналіста, пазаштатнага карэспандэнта тэлеканала ZIK Юрыя Ляляўскага. Таксама 16 красавіка захоплены журналіст фонду "Адкрыты дыялог" Сяргей Лефтэр і стрымер Арцём Дейнега, якога захапілі 18 красавіка.