У Парыжы дамовіліся стрымаць пацяпленне на планеце

Удзельнікі кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы прадставілі канчатковы праект выніковага дакумента, паведамляе руская служба Бі-бі-сі.



paciaplenne.jpg

На прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заявіў, што ў выпадку прыняцця дакумент стане гістарычным.
Дакумент прадугледжвае сусідыю да 2020 года краінам, якія развіваюцца, 100 млрд даляраў на барацьбу са шкоднымі выкідамі ў атмасферу. Фабіус лічыць, што прыняцце дакумента дазволіць істотна скараціць тэмпы глабальнага пацяплення. У прыватнасці, дакумент ставіць перад дзяржавамі усяго свету задачу стрымаць да канца стагоддзя пацяпленне адносна даіндустрыяльнай эпохі ў межах 2 або нават 1,5 градусаў. На гэтым пункце настойвалі многія астраўныя дзяржавы.
Тэкст выніковага дакумента ўдалося ўзгадніць толькі пасля двух тыдняў інтэнсіўных перамоваў. Іх заключная сесія завяршылася ў ноч на суботу, на 16 гадзін пазней запланаванага часу заканчэння канферэнцыі.
Пасяджэнне Парыжскай кліматычнай канферэнцыі завяршылася глыбокай ноччу. Мэтай парыжскага саміту было заключэнне першага ў гісторыі глабальнага і абавязковага да выканання пагаднення па скарачэнні выкідаў парніковых газаў.
У канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі 190 краін.
Паводле "Нашай Нівы"