У Мінску працягваюць судзіць удзельнікаў акцыі супраць расійскіх базаў
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 кастрычніка ў 10 гадзін пачаўся разгляд адміністратыўнай справы першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (частка 1 арт. 23.34 КаАП РБ) супраць расійскіх ваенных баз, якое адбылося ў Мінску 4 кастрычніка.
Нагадаем, што па справе ўдзелу ў мітынгу, судом Цэнтральнага раёна 9 кастрычніка былі аштрафаваныя шэраг актывістаў і палітыкаў: Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Марачкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Таўстыка, Аляксандр Мех, Максім Вінярскі.
Сёння ў суд выкліканыя першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову пакараць Юрася Губарэвіча штрафам у памеры 20 базавых велічынь (3 600 000 рублёў)