У Мінску праходзіць першы раўнд кансультацый па спрашчэнні візавага рэжыму Беларусь-ЕС
12 і 13 чэрвеня ў Мінску праходзіць першы раўнд кансультацый на ўзроўні экспертаў па заключэнні дамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.

З боку Еўрапейскага Саюза ў кансультацыях ўдзельнічаюць прадстаўнікі Генеральнага дырэктарата па ўнутраных справах Еўрапейскай Камісіі, а з боку Беларусі — прадстаўнікі міністэрства замежных спраў і міністэрства ўнутраных спраў.