У Мінскім заапарку сёння, 5 чэрвеня, пакажуць, як кормяць кракадзілаў

У Мінскім заапарку ў пятніцу, 5 чэрвеня, у рамках экалагічнага свята да Сусветнага дня абароны навакольнага асяроддзя пройдзе шмат мерапрыемстваў, паведамляе telegraf.by



a1akju_w631h356.jpg

У тым ліку да Сусветнага дня абароны навакольнага асяроддзя адбудзецца паказальнае кармленне жывёл — высакародных аленяў і кракадзілавых кайманаў (у 13:00 і 13:30 адпаведна).

Для гасцей таксама правядуць конкурсы, гульні і віктарыны, будзе працаваць экалагічная сцежка, інфармацыйна-пазнавальная пляцоўка "Дапамажы Зямлі", паведамілі арганізатары.