У Мікашэвічах на дрэве з'явілася выява Маці Божай (фота)
Яе заўважылі мясцовыя жыхары на дубе, што расце на старых могілках каля вакзала.
Выяву Маці Божай пабачылі людзі на дубе, які расце на старых могілках у Мікашэвічах. Спачатку вобраз быў невыразны, адлюстроўваўся толькі сілуэт Маці Божай. Адна з мясцовых жыхарак распавядае, што з кожным днём абрысы сталі станавіцца больш прыкметнымі.
Як інфармуе media-polesye.by, у горадзе пачаўся сапраўдны ажыятаж. Людзі прыходзяць і прыязджаюць, каб паглядзець на незвычайную з'яву.
Фота — media-polesye.by