У Львове адбыўся перформанс адносна парушэння правоў чалавека ў Крыме

Сёння ў цэнтры Львова крымчане, якія пасля акупацыі Крыма пераехалі ў Львоў, арганізавалі акцыю, прысвечаную татальнаму парушэнню правоў чалавека на Крымскай паўвыспе. Пра гэта паведаміў карэспандэнт УНН.



7f85f5a3d0bd93e9b30bc67729c1484a7a60a0ca.jpg

У перформансе былі задзейнічаны каля 50 удзельнікаў, якія спрабавалі перадаць атмасферу, якая пануе на паўвыспе, і расказаць пра палітвязняў, выкрадзеных і забітых.

У прыватнасці, удзельнікі акцыі намалявалі карту Крыма.

У тэатралізаванай форме актывісты паказалі моманты захопу Крымскага паўвострава — арышты актывістаў, "зялёных чалавечкаў".

Таксама актывісты пералічылі імёны ўсіх, хто быў затрыманы акупантамі і прапаў без вестак у Крыме.

Нагадаем, сёння ў 21:00 у Львове на вуліцы Сербскай на праектарах запусцяць віртуальнае мора, якое стане сімвалам адзінства Украіны.

Паводле: УНН