У Гродна БХД падало дзве заяўкі на пікет

У Гродна актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" падалі дзве заяўкі на правядзенне пікетаў 2 сакавіка — у Румлёўскім парку і каля мікрарынку "Фарты".



cdef5758_e736_48d7_8272_a43193a8838e_w640_r1_s_cx0_cy19_cw0.jpg

Мэта мерапрыемства — інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча і збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства замежных спраў наконт перадачы ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы.

"Мы змянілі фармат. Цяпер мы плануем звяртацца як у мага болей дзяржустаноў. Раней мы звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, а зараз подпісы будуць збірацца ў МЗС Беларускі", — адзначыў каардынатар кампаніі за падпісанне Дамовы аб малым памежным руху Зміцер Кухлей.

"Мы падалі заяўкі на адно дакладна дазволенае месца, але ж яно бязлюднае, і адно месца шматлюднае, але яно патрабуе дадатковага вызначэння", — сказаў ён.

bchd.info