У Градзенскім заапарку пакутуюць жывёлы
Грамадскае аб'яднанне "Адданае сэрца" звярнулася з адкрытым лістом да старшыні Гарадзенскага аблвыканкамаНагодай для звароту стала нядбалае стаўленне да жывёл у заапарку горада ў 30-градусную спякоту, — паведамляе Беларускі Зялёны Партал.
Фота s13.ru
Учора Блог Гродно s13 апублікаваў адкрыты ліст старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Краўцову Уладзіміру Васільевічу ад арганізацыі "Адданые сэрца"
з просьбай прыняць тэрміновыя меры па спыненні самавольства ў гарадзенскім заапарку.
Справа ў тым, што ў заапарку ў парнакапытных ў вальерах няма магчымасці схавацца ад сонца ў
гарачае надвор'е. На просьбу арганізацыі проста адкрыць
дзверы ва ўнутраную частку вальера, дзе жывёла магла
б адпачыць ад спякоты, быў атрыманы адказ,
што заапарку важней пазбегнуць скаргі ад
наведвальніка, якія не змогуць убачыць жывёл, чым пакуты самой жывёлы.
Як паведамляе "Адданыя сэрца" ў лісце, да іх ужо неаднаразова звярталіся абураныя фактам негуманнага абыходжання з жывёламі наведвальнікі заапарка.