У Гомелі сабралі больш за 2 тысячы подпісаў за чысціню вадаёмаў
У Гомелі ў межах кампаніі «Народны кантроль» актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і грамадзяне сабралі больш за 2.000 подпісаў у пад петыцыяй «За чысціню вадаемаў».
У падпісных аркушах адзначаецца, што вадаёмы ў межах Гомеля маглі б уяўляць сабой добрую рэкрэацыйную зону для гараджанаў у летні час, але рэкрэацыйныя зоны абсталяваныя недастаткова, няма элементарных аб’ектаў добраўпарадкавання (лавак, прыбіральняў, сметніц), вадаёмы забруджаныя, іх берагі зараслі травой, утварыліся ўмовы для распаўсюду камароў.
У сувязі з гэтым прапануецца ў бліжэйшы месяц выправіць сітуацыю з забалочваннем і зарастаннем вадаёмаў, размнажэннем каля іх гнусу і камароў, прыбраць смецце; стварыць рэкрацыйныя зоны і добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол іх, усталяваць стэнды з рэгулярным абнаўленнем інфармацыі пра стан вады, правесці грамадскія слуханні па гэтай праблеме.