У Бярозе плануюць пікет з нагоды юрыдычнага замацавання незалежнасці Беларусі

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет, выканаўшы ўсе патрабаванні паводле рашэння райвыканкама. Адначасова з заявай падалі копіі дамоваў з ЖКГ, бальніцай і адказ з міліцыі, што да іх павінен звяртацца сам райвыканкам наконт аховы правапарадку на пікеце.



25_zniunia_nezaleznasc.jpg

Пікет запланаваны на 25 жніўня. Мяркуемая колькасць удзельнікаў -- 10 чалавек у дазволеным уладамі месцы. Мэта пікету: адзначыць гістарычны момант, калі Дэкларацыя пра суверэнітэт БССР набыла статус канстытуцыйнага закону. Акрамя гэтага праваабаронцы хочуць выказаць пратэст супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі і салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.

Амаль год бярозаўскі райвыканкам называе розныя прычыны, каб не дазволіць праводзіць праваабаронцам пікеты. І амаль год праваабаронцы змагаюцца ў прававым полі, каб дамагчыся выканання сваіх канстытуцыйных правоў.

 
spring96.org