У Віцебску затрымалі інжынера разлікова-даведачнага цэнтра за «зліў» сілавікоў
У Віцебску затрымалі інжынера разлікова-даведачнага цэнтра за «зліў» сілавікоў і чыноўнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».
![Затрыманы мужчына. Скрыншот з відэа МУС Затрыманы мужчына. Скрыншот з відэа МУС](/img/v1/images/clip_25_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманы мужчына. Скрыншот з відэа МУС
34-гадовага мужчыну вылічылі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС.
Сцвярджаецца, што ён размяшчаў звесткі пра супрацоўнікаў у Telegram-канале з чэрвеня 2020 па лістапад 2021 года, выкарыстоўваючы здабытую на працы базу з пашпартнымі данымі.
У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні наконт інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.