У Ваўкавыску ўжо зафіксаваны 24 выпадкі адру
У Ваўкавыску на 15 сакавіка былі зафіксаваны 24 выпадкі адру. Працягваецца вакцынацыя дзяцей, бацькі якіх раней адмаўляліся ад прышчэпак.
На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 3 чалавекі, астатніх ужо выпісалі, яны папраўляюцца. Падкрэсліваецца, што ўскладненняў пасля перанясення адру не адзначана, інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У горадзе працягваецца правядзенне комплексу санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў. Сярод іншага працягваецца вакцынацыя дзяцей, бацькі якіх раней адмаўляліся ад імунізацыі.
euroradio.fm