У «тэрарыстычны» спіс дадалі яшчэ двух чалавек
КДБ унёс яшчэ двух чалавек у спіс асобаў, датычных да «тэрарыстычнай» дзейнасці, вынікае з абнаўлення на сайце ведамства.
Пералік папоўнілі мінчане Дзяніс Сальмановіч і Андрэй Слізюк. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (артыкул 130 КК), стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК).
Сілавікі затрымалі Дзяніса Сальмановіча за «дапамаганне
ў тэрарызме і ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі» ў снежні 2021 года.
Інфармацыі пра Андрэя Слізюка ў праваабаронцаў няма.