У Слуцку камунальнікі перафарбавалі бела-чырвоныя пешаходныя пераходы (фота, відэа)

Учора ў сеціве з'явіліся здымкі бела-чырвоных пешаходных пераходаў, заўважаных у Слуцку каля аднаго з гандлёвых цэнтраў. Аднак доўга яны не праіснавалі.

200292300737_124391.jpg

Бела-чырвоныя пешаходныя ходнікі мясцовыя ўлады вырашылі тэрмінова перафарбаваць. Сёння, нягледзячы на выходны дзень, камунальнікі заняліся гэтым шчыльна — і чырвоныя палосы ператварылі ў чорныя.

Крыніца — «Беларусь за МКАДом».