У Рагачове прапануюць аплаціць камунальныя паслугі бутэлькамі і макулатурай

Камунальная гаспадарка Рагачова прапанавала гарадзянам незвычайны варыянт аплаты ЖКП.

blue_and_green_plastic_bottles.jpg

Цяпер за святло, газ і ваду можна расплаціцца макулатурай, бутэлькамі і пластыкавымі адходамі.
«Камунальнае жыллёва-эксплуатацыйнае прадпрыемства» "Рагачоў» прапануе магчымасць аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі праз здачы другасных рэсурсаў», — аб'явы з такім зместам з'явіліся на дзвярах пад'ездаў жыхароў горада.

zhkp.jpg

Аднак гараджане ўпэўнены, што без падвоху тут не абышлося. Яны лічаць, што прыём другаснай сыравіны будзе ажыццяўляцца па заніжаных тарыфах. Таксама іх цікавіць і іншы бок пытання: якім чынам аплата пустымі бутэлькамі і макулатурай будзе праведзеная праз банк.
Паводле Рагачоў анлайн