У ПЭН-цэнтр учора ўсё ж прыходзілі з ператрусам
Сілавікі ўсё ж такі прыходзілі па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭНа.
ГУБАЗіК меў пастанову на ператрус, падпісаную генпракурорам РБеларусі. Арганізацыі, старшынёй якой з’яўляецца Святлана Алексіевіч, высунутыя абвінавачанні па 9 артыкулах, паведамляе «Белсат».
«У сувязі з пандэміяй Беларускі ПЭН ужо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, а таму па юрыдычным адрасе фізічна нас не было. У выніку сілавікі зрабілі ператрус у іншай арганізацыі, якая мае той жа юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку, а супрацоўнікі той арганізацыі сталі сведкамі». Пра гэта напісала Таццяна Нядбай.