У Мёрах міліцыянты збілі актывіста БХД

У Мёрах 23 сакавіка міліцыянты затрымалі актывіста «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Валера Валажонка. Паводле яго, да яго ўварваліся міліцыянты, ударылі яго моцна па галаве і адвезлі ў міліцыю, дзе пратрымалі да позняга вечара.

1490340517_1347480050_bel_mil.jpg

На 24 сакавіка яго зноў выклікалі ў міліцыю, але актывіст паведаміў, што накіруецца замест гэтага да пракурора і адваката, а таксама да хірурга, каб даведацца, наколькі моцную траўму галавы ён атрымаў. “Вельмі моцна баліць і кружыцца галава”, — адзначыў Валер Валажонак.
Таксама позву ў міліцыю позна ўвечары 22 сакавіка атрымаў каардынатар БХД у Мёрах Багуслаў Мацук. 
Такія дзеянні міліцыянтаў Валер Валажонак звязвае з запланаванай на 25 сакавіка акцыяй да Дня Волі.


bchd.info/