«У мяне для цябе кепскія навіны»: флэш-моб у Мінску з малюнкамі Натальлі Жукавай
У розных месцах Мінска з’явіліся плакаты мастачкі Наталлі Жукавай пра палітычныя суды над беларусамі.
Як паведамляе Радыё Свабода, Наталля Жукава таксама адбывала адміністрацыйны арышт. Влсь што яна расказвала пра сваё пакаранне і пакаранне сукамерніц:
«Я сядзела свае суткі за тое, што падарыла кветкі бабцы; мая сукамерніца карміла студэнтаў булачкамі. Ледзі за сцяной выйшла купіць новыя боты. Ты ўсё яшчэ думаеш, што гэта цябе не закране? У мяне для цябе кепскія навіны».
На гэтым і выбудоўваюцца яе плакаты.