У Мінску развітваюцца з Аляксандрам Ціхановічам (фота)

30 студзеня ў Мінску развітваюцца з Аляксандрам Ціхановічам. Народны артыст Беларусі памёр у ноч на 28 студзеня пасля цяжкай хваробы на 65-м годзе жыцця.

025_tsikhanovich.jpg


Раніцай прайшло адпяванне ў царкве святога Аляксандра Неўскага на вайсковых могілках. Грамадзянская паніхіда праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, яна пачалася ў 11.00 і працягнецца да 14.00. Ціхановіча пахаваюць на Маскоўскіх могілках Мінска.


"Еўрарадыё"