У Мінску распачаліся суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by (дапаўняецца)
У судзе Савецкага раёна горада Мінска распачынаюцца судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.
Крама symbal.by абвясціла, што з 29 чэрвеня спыняе сваю дзейнасць. Таму да яе выстраілася чарга, а потым і пад’ехаў аўтазак. Каля дзясятка чалавек затрымалі і склалі пратаколы па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
Спіс тых, каго судзяць 23 ліпеня ў судзе Заводскага раёна:
10.00. Сурынін А. Суддзя — Фёдарава М. Частка 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
10.00. Дземчанка І. Суддзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
10.30. Лобан А. Суддзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП
11.00. Кузняцоў А. Суддзя — Фёдарава М. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
10.30. Кенгерлі Р. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
11.00. Паплаўскі А. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
11.30. Кавалёў В. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
11.30. Райчонак А. Суддзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
12.20. Бабурын М. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП
12.00. Галубкоў А. Суддзя — Фёдарава М. Арт. 23.4 КаАП.
Многія судовыя пасяджэння пачынаюцца са спазненнем. Пасяджэнне над Рафікам Кенгерлі пачалося ў 10.50 замест запланаваных 10.30. Сваю віну па двух артыкулах — 23.34 і 23.4 КаАП — Рафік не прызнае. Яго хадайніцтва аб далучэнні фота і відэа-матэрыялаў да справы суддзя А. Воўк адхіляе. Сведкі (па сумяшчальніцтве — супрацоўнікі АУС) выступаюць на пасяджэнні праз Skype відэасувязь. Назіральнікі адзначаюць, што прысутным у зале, як і самому Рафіку, сведкі на экране манітора не бачныя. Сведка Ігар Цярпіцкі распавялае, што 23 чэрвеня паступіла інфармацыя аб разбіцці машыны каля крамы symbal.by. Ён сцвярджае, што Рафік крычаў лозунгі "Стоп таракан", "Сыходзь". Другі сведка Раман Пятровіч (супрацоўнік АМАП) адзначае, што непасрэдна не чуў, што крычаў Рафік, а працаваў "па арыентоўцы".
Рафік адзначыў, што сведкі Цярпіцкі і Пятровіч падчас дачы паказанняў праз відэасувязь нібы чыталі з аркуша паперы. Пры гэтым яны знаходзіліся ў адным памяшканні і маглі чуць паказанні адзін аднаго.
На судовым пасяджэнні Ігара Сурыніна выступаюць тыя ж сведкі — Цярпіцкі і Пятровіч. Яны сцвярджаюць, што Ігар крычаў тыя ж лозунгі — "Стоп таракан" і "Сыходзь". Выступаюць праз відэасувязь, пры гэтым выкарыстоўваючы медыцынскія маскі. Сам Ігар распавёў "Вясне", што аб сваім судзе даведаўся толькі напярэдадні, такм што павестку па памылцы даслалі яго суседзям.
Аляксандр Кузняцоў таксама адзначыў, што сведкі Цярпіцкі і Кузняцоў выступалі на яго судовым пасяджэнні, знаходзячыся ў адным памяшканні.
"Абодвух гэтых людзей я бачыў у першы раз, але Цярпіцкі сцвярджаў, што менавіта ён мяне затрымліваў, — распавёў «Вясне» Аляксандр. — У нас у пратаколах ва ўсіх дзевяці чалавек напісана, што затрымліваў Цярпіцкі. Хоць на судзе я падаваў фота свайго затрымання, апублікаванага на TUT.BY. на фота мяне затрымлівае чалавек нізкага росту. Але Цярпіцкі сказаў: "Так, гэта я вас затрымліваю". Хоць я ў гэтым сумняваюся".
Інфармацыя будзе дапаўняцца.