У Мінску перакуліўся міліцэйскі аўтамабіль
У сталіцы ў выніку ДТЗ перакуліўся міліцэйскі аўтамабіль, паведамілі ў ДАІ Мінска ў пятніцу.

"На скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Уманскай адбылося ДТЗ з удзелам міліцэйскага аўтамабіля, у выніку чаго апошні перакуліўся", — праінфармавалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. Абставіны здарэння высвятляюцца.
interfax.by