У Мінску адбываецца Марш народаўладдзя (фота, відэа, абнаўляецца)

Людзі збіраюцца ў цэнтры сталіцы.

photo_2020_11_07_21_11_47.jpg

У нядзелю 8 лістапада жахары Мінску збіраюцца на Марш народаўладдзя. Збор запланаваны а 12-й гадзіне каля ратушы на плошчы Свабоды.
16:00 У адным з папулярных тэлеграм-каналаў заклікалі людзей разыходзіцца ў свае лакальнасці. Праўда, у цэнтры Мінска і так не засталося вялікіх натоўпаў. Але яшчэ нядаўна атмасфера была такая.

photo_2020_11_08_16_01_34.jpg



photo_2020_11_08_14_23_25.jpg


photo_2020_11_08_16_01_37.jpg


photo_2020_11_08_16_01_44.jpg


photo_2020_11_08_16_01_39.jpg


15:40 Сярод затрыманых у Мінску — прынамсі два журналісты. Паводле БАЖ, ля стэлы байцы без апазнавальных знакаў затрымалі Сьвятаслава Зоркага, на Нямізе — Віктара Талочку. На Нямізе затрыманыя тры медыкі з каманды Беларускага Чырвонага крыжа
15:30 Супольнасьць мэдыкаў «Белыя халаты» піша, што відавочцы здарэньня на вуліцы Мельнікайце ў Менску чулі стрэл, можа быць паранены адзін чалавек. На фота бачныя машына «хуткай дапамогі» і мэдычныя машыны сілавікоў.

photo_2020_11_08_15_16_48.jpg


15:10 Цэнтралізаваных калёнаў пратэстоўцаў ужо няма
Людзі групамі разышліся па Менску, трымаюць сьцягі, выстройваюцца ў кароткія ланцугі ўздоўж вуліц. Такія ланцугі заўважаныя на Нямізе, каля «Белай Вежы» і «Рыгі», Камароўкі
15:00 Людзі збіраюцца на Пушкінскай.

photo_2020_11_08_14_51_58.jpg


14:50 Проста цяпер цэнтральныя вуліцы Мінска разрываюцца ад сігналаў аўтамабілістаў. Катаюцца па горадзе і бусікі сілавікоў. З іх выскокваюць людзі ў форме і адвольна затрымліваюць людзей. Народ з вуліц не сыходзіць, але гуляе без сімволікі. Людзі проста ўздымаюць рукі ўгору, паказваючы сімвал салідарнасці 

14:40 На Нямізе каля ГЦ сілавікі ганяюцца за людзьмі, затрымалі некалькі чалавек. Пасьля гэтага сілавікі спрабавалі ўвайсьці ў ГЦ «Няміга 3».


14:30 Невялікая група людзей ходзіць па праспэкту Пераможцаў, скандуючы «Верым, можам, пераможам!»


14:10 "Касманаўты" ўжо перакрываюць нават не вуліцы, а двары — каб пратэстоўцам не было куды бегчы

photo_2020_11_08_14_17_54.jpg






14:00 Каля Опернага тэатра разгон. На Кальварыйскай і каля гатэлю "Планета" застаецца шмат людзей, але іх таксама разганяюць.

photo_2020_11_08_13_58_40.jpg


photo_2020_11_08_13_55_58.jpg



13:50 Зноў хапун на скрыжаваньні праспэкту Пераможцаў зь Мельнікайце
Закрылі гіпэрмаркет «Карона» на вуліцы Кальварыйскай, дзе зьбіраліся пратэстоўцы, перадаюць нашы чытачы. Цяпер сілавікі ў чорнай форме і з драбавікамі даглядаюць рэчы ўсіх, хто застаўся каля крамы, шмат каго затрымліваюць
Каля стэлы стаіць вялізная калёна АМАП, аўтазакі, хуткая дапамога. Тым часам найвялікшая калёна ідзе па вуліцы Багдановіча ў раёне «Белай вежы»


13:40 Вось так збіраліся людзі

photo_2020_11_08_13_38_45.jpg


photo_2020_11_08_13_38_45__2_.jpg


photo_2020_11_08_13_38_44.jpg


photo_2020_11_08_13_38_43.jpg


13:30 Сілавікі разагналі людзей, якія збіраліся на Кальварыйскай, на стэле, на Ціміразева. Частка людзей ідзе да Белай вежы па праспекту Машэрава.

photo_2020_11_08_13_33_28.jpg



photo_2020_11_08_13_42_48.jpg


13:10 Перакрылі Мельнікайтэ. Выбух светлашумавых на стэле.


photo_2020_11_08_13_16_02.jpg




photo_2020_11_08_13_17_20.jpg


13:00 Дэманстранты каля Стэлы выйшлі на праспект Машэрава. Сюды прыехалі сілавікі і вадамёты. Людзі масава адыходзяць у двары.
Вялікая частка людзей ля стэлы рухаецца ў накірунку вуліцы Ціміразева.
Удзельнікі заўважаюць, што цяпер праз мэгафон гучыць новы тэкст ад сілавікоў. Зьмест паведамленьня прыблізна такі (не даслоўна):
«Ня будзьце эгаістамі. Будзьце ўдзячныя беларускай дзяржаве і працавітаму беларускаму народу за тое, што маеце. Не перагароджвайце вуліцы. Тысячы грамадзян і гасьцей сталіцы хочуць паглядзець на прыгажосьць беларускай сталіцы, але ня маюць магчымасьці, бо стаяць у заторах»
Тым часам на перакрыцьце вуліцы Леніна ў раёне плошчы Свабоды прыбывае ўсё больш сілавікоў

photo_2020_11_08_13_09_26.jpg


12:50 Людзі сабраліся на стэле.



photo_2020_11_08_12_55_02.jpg


photo_2020_11_08_12_53_01.jpg


12:40  Нягледзячы на затрыманні, людзі ідуць да стэлы

photo_2020_11_08_12_39_49.jpg


photo_2020_11_08_12_26_15.jpg




12:30 Каля дому № 1 на праспэкце Пераможцаў затрыманьні. Затрымліваюць «людзі ў цывільным» зь зялёнымі павязкамі на руках.
Па другі бок праспэкту Пераможцаў сілавікі пачалі ганяцца за людзьмі, якія ідуць у бок стэлы. Людзі пачалі разьбягацца.



12:20 Людзі невялікімі купкамі ідуць да стэлы.


12:00 Сілавікі затрымліваюць людзей і прэсу. Шмат спецтэхнікі ў цэнтры горада.