У Мар'інай Горцы спецназаўцы-навабранцы наеліся тратылу і масава атруціліся
Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік распавяла 9 сакавіка, што ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы адбылося масавае атручэнне салдат.
6 сакавіка 13
маладых спецназаўцаў патрапілі ў бальніцу з атручваннем. Яны паспрабавалі на
смак тратыл. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны пацвердзіла, што "гэтая група
салдат сапраўды паспрабавала выбуховае рэчыва", паведамляе telegraf.by.
"Чаму яны гэта зрабілі, вайскоўцы не ўдакладняюць", — заявіла Наталля Гаўрусік.
Раней тэлеграм-канал NEXTA распавёў, што "ў спецназаўцаў з Мар'інай Горкі ёсць вельмі незвычайны абрад пасвячэння".
"Пасля першых стрэльбаў усім навабранцам неабходна паспытаць тратыл на смак. Паспрабавалі. Гэтым разам атрымалася, што літаральна", — перадае ананімны крыніца.
У Мінабароны наяўнасць такой традыцыі адмаўляюць. А здароўю саміх вайскоўцаў нічога не пагражае.
Паводле telegraf.by