У Магілёве затрымалі лекара, які звольніўся і быў на працы апошні дзень
Як стала вядома «Новаму Часу», учора ў Магілёве на працы затрымалі лекара-анастэзіёлага абласнога анкалагічнага дыспансера Дзмітрыя Марозава.
«Мяркую, па справах незалежных прафсаюзаў, бо выйшаў з афіцыйнага і намагаўся стварыць
незалежны ў 2020 годзе. Учора быў апошні працоўны дзень. На працы ўзламалі ўсе
шуфлядкі, забралі працоўны кампутар», — паведаміў падпісчык «НЧ».