У Мазыры зноў аблава: затрымалі прынамсі чатырох маладзёнаў, у тым ліку непаўналетняга
ГУБАЗіК сумесна з байцамі АМАП правялі затрыманні ў Мазыры. Вядома прынамсі пра чатырох затрыманых, якіх праўладныя каналы называюць «экстрэмістамі, нацыстамі, каляфутбольнымі фанатамі і іншымі малапрыемнымі элементамі».
Вядома, што сярод затрыманых 17-гадовы Данііл Даніленка, а таксама Дзяніс Кажэўнікаў, Аліна Чопік і яшчэ адзін хлопец. На «пакаяльных відэа» яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, паведамляюць праваабаронцы.