У Магілёве экскурсавода асудзілі на суткі за рэпосты
Экскурсаводу Алегу Дзьячкову далі 15 сутак арышту. Таксама канфіскавалі камп'ютар. Судзілі старшыню Магілёўскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» праз Скайп, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY».
Паводле матэрыялаў справы, на старонцы Дзьячкова ў «ВКонтакте» супрацоўнікі міліцыі знайшлі некалькі рэпостаў з рэсурсаў тэлеканала БелС.., прызнанага экстрэмісцкім 27 ліпеня.
Усе матэрыялы ў запісе Алега Дзьячкова былі размешчаныя да таго, як медыярэсурсы тэлеканала былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Сваю віну ён не прызнаў.
Суддзя Вікторыя Палякова, нягледзячы на ўсе довады Дзьячкова і яго адваката, прызнала экскурсавода вінаватым у парушэнні ч. 2 арт. 19. 11 КаАП РБ і прысудзіла яму 15 сутак штрафу. Акрамя таго, у актывіста будзе канфіскаваны кампутар, з якога, паводле звестак міліцыі, былі зробленыя рэпосты.
8 жніўня дома ў Алега Дзьячкова правялі ператрус. На наступны дзень, 9 жніўня, яго выклікалі ў райаддзел міліцыі, адкуль ён так і не выйшаў.