У Магілёве арыштавалі машыну з нумарамі ЛНР
Машына, якую сфатаграфавалі ў Магілёве з нумарамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі знаходзіцца на штрафстаянцы. Міліцыяй накіраваныя запыты ў кампэтэнтныя органы Украіны дзеля праверкі рэгістрацыі аўтамабіля.

Пра гэта даведаўся старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў ад супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёну Магілёва.
«Праз тэлефон мне паведамілі, што машына на штрафстаянцы і матэрыялы накіраваныя для праверкі. Пакуль яна вядзецца нічога сказаць мне больш не могуць», – сказаў Уладзімір Шанцаў.
Зваротам актывісты АГП намагаюцца высветліць у кіраўніцтва абласной міліцыі, якім чынам машына з нумарнымі знакамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі трапіла ў Беларусь і бесперашкодна разязджае па Магілёве, а таксама, што робяць праваахоўныя органы, каб не дапускаць на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, якія пагражаюць бяспецы грамадзян.
Паводле svaboda.org