У Курапатах ноч была спакойная. Прараб заявіў, што сёння будаўнікі не адновяць працу

Каля 30 чалавек начавалі ў лагеры ўдзельнікаў пікету пратэсту супраць будаўніцтва офіснага цэнтру ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, што ў мінскім мікрараёне Зялёны Луг.​

151d13b4_f959_4f69_b7f4_2641e9fbabc5_w1023_r1_s.jpg


8.50 — Абаронцы Курапатаў зайшлі на будаўнічую пляцоўку.

e1e14b68_7456_472e_aba6_a7af69bae6e7_w650_r0_s.jpg


8.35 Алесь Бяляцкі ў гутарцы з карэспандэнткай Свабоды параўноўвае грамадскія пратэсты апошняга часу з сітуацыяй канца 1980-х гадоў:

«Грамадская атмасфера апошняга году, апошніх месяцаў мне нагадвае тое, што ў нас было ў канцы 80-х, калі ўзровень страху ў грамадстве рэзка пачаў зніжацца. Паглыбіліся эканамічныя праблемы — і людзі проста пачалі не баяцца гэтага ціску ўладаў, адкрыта выказвацца супраць іх. Усё гэта сплялося разам: і дэмакратычныя пратэсты, і сацыяльныя».

8.30. На раніцу ў лагеры прысутнічаюць каля 50 пратэстоўцаў, у іх ліку Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Уладзімер Някляеў. Таксама на будаўнічай стаяць людзі ў цывільным, якія не далучаюцца да пратэсту, але і не вядуць аператыўныя здымкі, а проста назіраюць.

Севярынец заявіў, што, нягледзячы на прыпыненне будоўлі, пратэстоўцы застаюцца, бо «наш лозунг — давярай, ды правярай»: яны сочаць, каб будоўлю не аднавілі.

Два будаўнікі пагутарылі з карэспандэнтам "Радыё Свабода", але прасілі не называць іх імёнаў. Адзін з іх кажа:

«Мы фактычна закладнікі сітуацыі. З аднаго боку, на нас цісне кіраўніцтва, з іншага боку ёсць маральны аспект. Непрыемна, калі вакол стаяць крыжы, а пад імі даводзіцца біцца».

Мужчына кажа, што будаўнікі разумеюць пратэстоўцаў, але просяць разумець і іх: калі б мелі іншую працу, адмовіліся б ад гэтай, ды іншай працы няма.

Аргкамітэт абароны Курапатаў мае сабрацца сёння а 13-й гадзіне на Сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39). Мясцовыя жыхары збіраюцца 1 сакавіка пайсці на прыём да старшыні Мінгарвыканкаму Андрэя Шораца.

Ноч прайшла спакойна

3fa9f5a2_893d_4da4_a961_4f9d797884cf_w650_r0_s.jpg

Ажыўленне пачалося а палове на восьмую раніцы, калі на агароджаную пляцоўку пачалі падыходзіць будаўнікі. Пікетоўцы спрабавалі іх не дапусціць на аб’ект, але ўсё ж некалькі будаўнікоў прайшлі.

21b9137b_f9ad_4f69_827f_bdd32ca802c1_w650_r0_s.jpg

Пратэстоўцы напружана чакаюць будаўнічую тэхніку, зьбіраюцца замінаць яе праезду.

efe6e21d_1472_4e18_9ad4_8037988db49d_w650_r0_s.jpg

А 7.45 з загародкі выйшлі два будаўнікі з рэчамі, яны сышлі з абʼекта, пратэстоўцы віталі іх выхад воплескамі. Зьміцер Дашкевіч і Павал Севярынец гутараць з прарабам будаўнікоў.

218980dd_bdec_4422_9aab_ad1ec5ac92f1_w650_r0_s.jpg

7.55. Па выніках перамоваў прараб заявіў, што сёння будаўнікі працаваць не будуць. Прараб асабіста пацьвердзіў "Радыё Свабода", што ён гутарыў са сваім кіраўніцтвам і было вырашана, што ў такіх умовах будаўнічыя працы сёння аднаўляцца не будуць.

6eca89c5_2b26_4a38_b149_dd1036b9cc43_w650_r0_s.jpg

0ea50243_ff09_4f70_a60d_9259a626e7a5_w650_r0_s.jpg

b7efe277_91f4_46bb_aa97_a2e2842f089a_w650_r0_s.jpg



www.svaboda.org