У Кіеве правялі акцыю салідарнасці з падсуднымі па справе Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка і іншых
У Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі Міколам Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Змітром Паповым і Арцёмам Сакавым. Суд над вядомымі палітыкамі і блогерамі распачаўся сёння ў загадзя ачэпленым сілавікамі гомельскім СІЗА N3.
Падсудных абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў. Прычым суд зрабілі напаўзакінутым. Туды не пусцілі сваякоў і замежных дыпламатаў, але дазволілі прысутнічаць карэспандэнтам дзяржаўных СМІ.
«Суд не можа адбывацца над гэтымі нявінным людзьмі, якія проста мелі смеласць публічна выказвыкаўваць сваю думку, а тым болей суд ў такім фармаце. Мы будзем і надалей патрабаваць вызвалення нашых палітвязняў», — адзначыў удзельнік акцыі Валеры Сляпухін.