У інстытуце Гётэ падвялі вынікі першай паловы праекту MOST у Беларусі
На пытанні журналістаў адказвалі
арганізатары і ўдзельнікі праекту MOST — праекту ЕС, скіраванага на
пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі для абмену вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення.
Франк Баўман, кіраўнік праекта, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску
MOST прадстаўляе магчымасць наведаць ЕС для ўсталявання і паглыблення прафесійных кантактаў. Праект разлічаны на 1500 удзельнікаў з Беларусі ў перыяд рэалізацыі да снежня 2017 года. Ключавымі сектарамі праекта з'яўляюцца культура; адукацыя і моладзь; навука і тэхналогіі. Таксама прымаліся заяўкі з іншых галін, напрыклад, эканомікі, аховы здароўя, энергетыкі, дзяржаўнага кіравання і г.д. Мэтавымі краінамі праекта з'яўляюцца ўсе чальцы ЕС. У рамках праекта аплачваюцца ўсе выдаткі на паездку: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхоўка, ўваходныя квіткі.
— Інстытут імя Гёта працуе ў Беларусі 23 года і ў
гісторыі інстытута яшчэ не было такога маштабнага праекту як MOST. Працягласць
праекту 3 года, а яго бюджэт каля 5 мільёнаў еўра. Партнёрамі інстытуту Гёта ў
рэалізацыі праекту выступае прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, —
адзначыў Франк Баўман, кіраўнік праекту, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
Ён параўнаў праект MOST з вялікім рэстаранам, дзе ёсць два кухара, гэта дэлегацыя Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Беларусі. Госці іх не бачаць, а бачаць афіцыянта, якім з'яўляецца «Інстытут імя Гёта» ў Мінску.
Па словах Андрэ Віктарын, кіраўніцы прадстаўніцта ЕС у
Беларусі, ў праекце MOST ўжо прынялі ўдзел болей за 600 грамадзян Беларусі, а да
канца 2017 года будзе яшчэ 900 чалавек.
Спадарыня Віктарын падкрэсліла, што асаблівай характэрнасцю MOST з'яўляецца тое, што ён дае ўнікальную магчымасць еўрапейцам і беларусам сустракацца і разам працаваць у межах праектаў практычна ва ўсіх сферах дзейнасці. Шматлікімі ўдзельнікамі з'яўляецца навукоўцы, у якіх былі магчымасці наведваць міжнародныя канферэнцыі і праводзіць сумесныя даследаванні.
Пётр Арушанянц, удзельнік
праекту MOST, дырэктар дэпартаменту па прадпрымальніцтву
Міністэрства эканомікі
— Наведванне некалькіх семінараў дало магчымасць атрымаць
неабходныя веды па ацэнцы рэгуляванага ўздзеяння на прадпрымальніцкую
дзейнасць, — падзяліўся Пётар Арушанянц.
Па выніках паездкі ў Мінэканомікі быў створаны прававы акт, які па словах Пятра Арушанянца, не саступае па ўзроўню падобным нямецкім актам.
Клаўс Баер, кіраўнік рабочай групы праекту, Інстытут імя Гётэ ў Мінску
— Менавіта такая дзейнасць з'яўляецца прыкладам, як праект MOST удзельнічае ў працэсе рэформ у Беларусі, — дадаў Клаўс Баер, кіраўнік рабочай групы праекту.
За час з пачатку праекту, было пададзена 4666 заявак на ўдзел. З еўрапейскіх краін першае месца па колькасці заяў заняла Германія, другое — Францыя, а трэцяе — Польшча. З рэалізаваных мерапрыемстваў мабільнасці першае месца па колькасці ўдзельнікаў занялі навуковыя, другое месца адукацыйныя, трэцяе культурныя.
Аляксандр Куркуль, брэйкдансер
Пра свой удзел у культурнай частцы праекту MOST расказаў Аляксандр Куркуль, адзін з лепшых брэйкдансераў Беларусі. Ён наведаў Славакію, дзе ў спецыяльным лагеры сабраліся каля 200 выканаўцаў брэйкдансу з усяго свету. Там адбываліся заняткі, на якіх выкладалі настаўнікі з 30-40 гадовым вопытам. Аляксандр таксама быў вельмі ўсцешаны магчымасцю атрымаць новыя кантакты, якія дапамаглі яму трапіць на шматлікія міжнародныя спаборніцтвы.
Група з медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
наведала курсы па Энданазальнай эндаскапічнай хірургіі ў горадзе Грац, Аўстрыя.
Алена Батулава, якая была ўдзельніцай гэтай групы, расказала, што пасля наведвання
аўстрыйскага ўніверсітэта, яна вырашыла запрасіць у Беларусь калег з ЕС.
Фіёна Гіб, пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і
Паўночнай Ірландыі, прадстаўніца British Counsil
Магчымасцю запрасіць сваіх партнёраў у Беларусь для абмену
вопытам ужо скарысталіся Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, да якіх прыехалі
калегі з Францыі. Акадэмія музыкі запрасіла аўстрыйскіх калег.
Петар Дэтмар, пасол Германіі ў Беларусі
У планах арганізатараў наведаць рэгіёны Беларусі, у тым ліку
магілёўскую і гомельскую вобласці. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да канца 2017 года
на сайце праекта http://most-belarus.eu/.
У межах мерапрыемства па падвядзенню вынікаў першага года працы праекту
адбудзецца выступ нямецкага выканаўца Дэні Дзюка.