У Гродне запрацавала «Кола агляду»
Гродна стаў яшчэ больш прыцягальным для турыстаў. 14 лютага тут у парку Жылібера запрацавала «Кола агляду».
Яго вышыня - 42 метры. Сучасныя ілюмінацыя: за паўгадзіны будзе змяняцца больш за паўсотні колеравых камбінацыяў. Адно кола атракцыён будзе праходзіць за 10 хвілінаў. За гэты час там могуць знаходзіцца каля сотні чалавек (24 кабінкі па 4 “пасажыры”).
Кошт паездкі на гродзенскім “Коле агляду” - 4 рублі.
З беларускіх гарадоў “Колы агляду” яшчэ дзейнічаюць у Мінску, Брэсце і Гомелі.