У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку
На Паўднёвым рынку ў Горадні — забастоўка, паведамілі Hrodna.life двое чытачоў незалежна адзін ад аднаго. Яго зачынілі на некалькі дзён.
![2020_08_12_juznyj_00006.jpg 2020_08_12_juznyj_00006.jpg](/img/v1/images/2020_08_12_juznyj_00006.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Там усё гудзе, куча машын сігналяць, людзей мора, паляцелі мянты ўжо туды!», — паведаміў відавочца.
Каля 11:50 у бок рынку на вялікай хуткасці праехала машына хуткай з маякамі.
![2020_08_12_juznyj_00002_1024x767.jpg 2020_08_12_juznyj_00002_1024x767.jpg](/img/v1/images/2020_08_12_juznyj_00002_1024x767.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Прыбеглі тры дзяўчыны, раскрычаліся: зачыняйцеся! Пойдзем ратаваць людзей! Там забіваюць", — распавяла карэспандэнту Hrodna.Life адна з прадаўцоў на рынку.
Яна дадала, што закрыццё рынку пачалося паміж 10.00 і 11.00 12 жніўня. АМАПу і міліцыі на рынку няма і не было, сведчаць прадаўцы. Практычна ўсе шапікі на рынку цяпер зачыненыя.
![2020_08_12_juznyj_00003_1024x767.jpg 2020_08_12_juznyj_00003_1024x767.jpg](/img/v1/images/2020_08_12_juznyj_00003_1024x767.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прадаўцы б/у аўтазапчастак на Паўднёвым рынку ў Гродне зачыняюць свае пункту прама цяпер. Яны далучаюцца да пратэсту, кажа адзін з прадаўцоў Віктар. Мінімум да панядзелка ніхто з іх не будзе працаваць, паведамляе карэспандэнт Hrodna.Life.
![Завод імя Казлова (Мінск) плануе працягваць забастоўку Завод імя Казлова (Мінск) плануе працягваць забастоўку](/img/v1/images/img_20200811_154242_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)