У Гродна прадставілі ўнікальныя беларускія грошы (фота)
Упершыню ў гісторыі Беларусі ў гарадзенскай «Цудоўні» прадставілі беларускія грошы 1993 года з выявай «Пагоні», якія так і не патрапілі ў абарачэнне.
Прэзентаваў гарадзенцам гэтыя грошы бізнесоўца і мецэнат з Падароска
Павал Падкарытаў. Іх ён набыў за 5,2 тысячы даляраў на адным з
аукцыёнаў.
Пра ўнікальныя грошы распавядае Павал Падкарытаў:
— Калі гэтыя грошы існавалі як артэфакт, як з’ява палітычнага і грамадскага жыцця, то яны павінны быць даступныя для ўсіх. І прынамсі для грамадзян Беларусі. Яны мусяць ведаць пра іх. Доўгі час я лічыў, што гэтыя грошы цалкам знішчылі. Але, калі яны з’явіліся ў свеце, я падумаў, што іх трэба вярнуць у нейкі абарот.
Павал Падкарытаў хоча зрабіць ў Падароску Музей беларускай шляхты, і гэтыя грошы стануць адным з экспанатаў і ўпрыгожваннем калекцыі. Агулам у калекцыі беларускіх грошай 1993 года – 5 банкнотаў, і іх сапраўднасць пацьверджана адмысловым сертыфікатам.
Паводле «Радыё Рацыя»