У гонар дэманстранта, які загінуў, на Пушкінскай усталявалі крыж

Героі не паміраюць.

Фота Таццяны Уласенка

Фота Таццяны Уласенка

На Пушкінскай усталявалі самаробны магутны крыж у памяць аб Аляксандры Тарайкоўскім, які трагічна загінуў ад стрэлаў АМАПу падчас мірных пратэстаў у Беларусі. На драўляным крыжы - бел-чырвона-белыя стужкі і надпіс "Ты уваскрэснеш".
«Сёння каля ст.м. Пушкінская невядомы мужчына ўсталяваў памятны крыж ў гонар забітым, закатаваным і збітым падчас мірных акцыяў пратэсту ў Менску ды іншых гарадах Беларусі. Пушкінская становіцца своеасаблівым сімвалам, Курапатамі найноўшых часоў эпохі праўлення Лукашэнкі», — напісала ў фэйсбуку журналістка Таццяна Уласенка.